Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

20.11.2018 21:38

У раёне пачалася акцыя ратавальнікаў «Не прапальвай сваё жыццё!»

У раёне пачалася акцыя ратавальнікаў «Не прапальвай сваё жыццё!»

У перыяд з 12 да 30 лістапада ў нашым раёне праходзіць акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Яе мэта - папярэдзіць бяду, нагадаўшы людзям пра небяспеку, што нясе нядбала кінуты ў доме недакурак. Рызыка ўзнікнення пажару ў доме курца ў 10 разоў больш у параўнанні з дамамі, дзе людзі не паляць наогул ці робяць гэта на вуліцы. Акрамя таго, 80 адсоткаў выпадкаў гібелі на пажарах адбываецца з-за неасцярожнасці пры курэнні.

Акцыя пройдзе ў 4 этапы. Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях разам з юнымі ратавальнікамі з клуба «Сірэна» і актывістамі РК ГА «БРСМ» правядуць прафілактычную работу на  аўтавакзале г.Беразіно і  прыпынках грамадскага транспарту, на прадпрыемствах горада і ў месцах з масавым знаходжаннем людзей.

Вольга Данейка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

293 разоў (а)