Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

30.05.2019 16:15

Для ветэранаў правялі майстар-клас па скандынаўскай хадзе

Для ветэранаў правялі майстар-клас па скандынаўскай хадзе

Убачыўшы 21 траўня паведамленне аддзела інфармацыі ў сацсетках аб правядзенні мерапрыемстваў у рамках Тыдня Швецыі ў горадзе Мінску, ветэранаў працы Мар'інай Горкі адразу зацікавіла правядзенне майстар-класа па скандынаўскай хадзе цэнтрам актыўнага даўгалецця ў Мінску сумесна з Пасольствам Швецыі

Неадкладна удзельнікі клуба «Здаровае даўгалецце» Пухавіцкага раённага Савета ветэранаў прайшлі рэгістрацыю, а 27 траўня да згаданага часу, 17 гадзін, былі ў памяшканні Амбасады Швецыі па вуліцы Рэвалюцыйная, 15.

Спачатку была сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысцінай Юханесан. Спадарыня пасол з добрым пачуццём гумару распавяла, што, нягледзячы на тое, што ў яе на радзіме прыкладна траціна насельніцтва ходзіць з палкамі, сёння яна ўпершыню бярэ іх у рукі разам з намі. Далей Аляксандр Мех распавёў і паказаў узоры скандынаўскіх палак, патлумачыў тэхніку хады, акцэнтаваў увагу на ролі іх для здароўя і актыўнага даўгалецця. Потым група з будынка амбасады перайшла ў парк імя Адама Міцкевіча, дзе практыкавалі хаду разам са спадарыняй амбасадарам. Нашай групе ветэранаў пашчасціла зрабіць сумеснае фота са спадарыняй Крысцінай і выказаць ёй падзяку за магчымасць прыняць удзел у цікавым мерапрыемстве, а таксама канстатаваць той факт, што менавіта беларусы паднеслі ёй радасць пазнання скандынаўскай хады. Вярталіся дадому нашы жанчыны, акрыленыя атрыманымі станоўчымі эмоцыямі і дадатковымі ведамі, а, самае галоўнае, упэўненымі ў тым, што, выйшаўшы на пенсію, яны выбралі для сябе здаровы лад жыцця, галоўнай складнікам часткай якога з'яўляецца скандынаўская хада.

99 разоў (а)