Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Расце колькасць ІП і паступлення ад іх у бюджэт Мінскай вобласці

31.05.2019

На 1 траўня 2019 года ў падатковых органах Мiнскай вобласці стаіць на ўліку 39 836 індывідуальных прадпрымальнікаў і ў параўнанні з 1 траўня 2018 года іх колькасць павялічылася на 2291 або 6,1%

За 4 месяцы бягучага года такімі плацельшчыкамі ўнесена ў бюджэт 37,7 млн. руб. падаткаў і іншых плацяжоў, што на 5,6 млн.руб. або 17,5% больш аналагічнага перыяду мінулага года ў супастаўных цэнах.

Удзельная вага паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў склаў 2,6%.

Больш за палову (67,1%) ўжываюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, доля выплачаных імі плацяжоў у бюджэт складае 61,8% паступленняў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў. Плацельшчыкамі адзінага падатку з'яўляюцца 26,7% ад агульнай колькасці, доля плацяжоў – 13,5%. Агульны парадак падаткаабкладання выкарыстоўваюць 6,2% прадпрымальнікаў, удзельная вага паступленняў складае 24,7%.

Чытаць 224 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы