Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

05.06.2019 08:21

Макей: Беларусі і ЕС трэба вызначыць, як спрасціць праходжанне граніцы

Макей: Беларусі і ЕС трэба вызначыць, як спрасціць праходжанне граніцы

Беларусі і ЕС трэба сесці за стол перагавораў і вызначыцца, як спрасціць праходжанне граніцы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта адна з нашых многіх прапаноў, якая звязана з аблягчэннем рэжыму праходжання сумеснай граніцы з Еўрапейскім саюзам. Што для гэтага трэба? Патрэбна перш за ўсё гатоўнасць абодвух бакоў", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Ён дадаў, што азнаёміўся з водгукамі на форумах наконт гэтага пытання: нехта адзначае праблемы з беларускага боку, але пераважная большасць выказваецца аб затрымках з боку еўрапейскіх суседзяў. "Трэба проста сесці за стол перагавораў і вызначыцца, што нам трэба для таго, каб і перавозчыкі, і звычайныя грамадзяне праходзілі гэту граніцу ў нармальным рэжыме, каб не было такога, што людзі чакаюць па 10-15 гадзін, а тое і суткі, асабліва калі гэта прыпадае на святы", - лічыць міністр.

Для забеспячэння больш высокага ўзроўню тэхнічнага аснашчэння прыгранічнай інфраструктуры патрэбны ў тым ліку фінансавыя затраты. У Беларусі ўжо шмат зроблена ў гэтым напрамку, заўважыў Уладзімір Макей.

"Тут трэба проста сесці і вызначыцца разам з нашымі партнёрамі ўсім зацікаўленым бакам: гэта і пагранічнікі, і мытнікі, і прадстаўнікі адпаведных міністэрстваў", - рэзюмаваў міністр.

79 разоў (а)