Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

06.06.2019 08:29

Улетку ратавальнікі правядуць дзве прафілактычныя акцыі

Улетку ратавальнікі правядуць дзве прафілактычныя акцыі

 

Акцыя «Вакацыі без дыму і агню» пройдзе ў канікулярны перыяд (чэрвень-жнівень) у прышкольных лагерах і кожнай змене летняга аздараўленчага лагера «Папараць-кветка» з мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольствы з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем.

Акрамя таго, запланавана правядзенне новай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы». Яна пройдзе двойчы - у перыяд чэрвень-ліпень і верасень-кастрычнік у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах, аграсядзібах з мэтай папярэджання пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх асоб пенсійнага і сталага ўзросту.

Бярэзінскі РАНС

47 разоў (а)