Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

18.06.2019 08:54

СОНЦА, ВАДА, ВЕЦЕР, НАВАЛЬНІЦА... Універсальныя рэкамендацыі ад ратавальнікаў на любы выпадак

СОНЦА, ВАДА, ВЕЦЕР, НАВАЛЬНІЦА... Універсальныя рэкамендацыі ад ратавальнікаў на любы выпадак

 

Усе чакалі сонца, але такіх тэмператур, якія трымаюцца на тэрыторыі краіны ў апошні тыдзень, ніхто не загадваў. Парады ад ратавальнікаў нязменныя: па магчымасці менш знаходзіцеся на сонцы, піце як мага больш вадкасці, не займайцеся актыўным спортам. Памятаеце, што сонца найбольш актыўна з 12:00 да 16:00. Выкарыстоўвайце лёгкую закрытую вопратку і сонцаахоўныя крэмы.

 

Абмяжуйце паездкі на аўтамабілі: у такіх экстрэмальных умовах вельмі складана захоўваць увагу і пільнасць. Ні ў якім разе нават на кароткі час не пакідайце ў машыне дзяцей або жывёл.

Таксама ратавальнікі нагадваюць аб тым, што ў пераважнай большасці раёнаў Мінскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лесу. Асабліва ў такую спякоту 9 з 10 пажараў у экасістэмах адбываюцца па віне чалавека. Недакуркі ўздоўж дарог не кідаем, шкляныя бутэлькі, аскепкі шкла таксама могуць стаць прычынай загарання. Шмат для бяды не трэба, а адказнасць несці давядзецца сур'ёзную: да 25 базавых за парушэнне забароны на наведванне, да 50 - калі за парушэннем забароны на наведванне адбыўся пажар. Інтэрактыўную карту з падрабязнай інфармацыяй глядзіце на сайце 112.by: https://mchs.gov.by/operativnaya-informatsiya/karta-neblagopriyatnykh-yavleniy/ там жа можна знайсці падрабязныя рэкамендацыі ў розных экстрэмальных сітуацыях: моцны вецер, навальніца і град. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

30 разоў (а)