Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

26.06.2019 15:32

Эксклюзіўнае кніжнае выданне па гісторыі фізкультуры і спорту ў Бярэзінскім раёне

Эксклюзіўнае кніжнае выданне па гісторыі фізкультуры і спорту ў Бярэзінскім раёне

 

Адкрыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў і 95-годдзе раёна на Бярэзіншчыне адзначыла імідж-акцыя «Беразіно-горад спартыўных традыцый».

 

20 чэрвеня адбылася бенефіс-прэзентацыя кнігі Трусевіча «Гісторыя фізкультуры і спорту Бярэзінскага раёна». Аўтар выдання - усебакова спартыўны чалавек, стваральнік раённай грамадскай арганізацыі фізкультуры і спорту, мае багаты вопыт працы ў гэтай структуры. Кніга знаёміць з гісторыяй развіцця фізкультуры і спорту Бярэзіншчыны з даваеннага перыяду да нашых дзён вачыма карэннага жыхара і спецыяліста. Выданне такога роду першае ў вобласці.

Бенефіс-прэзентацыя сабрала прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі, ветэранаў фізкультуры і спорту, дырэктараў і настаўнікаў фізкультуры, трэнерска-выкладчыцкі склад дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву і ФОЦ «Блакітны», герояў кнігі – спартсменаў і актывістаў фізкультурна-спартыўнага руху на Бярэзіншчыне.

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прадставілі рэкламную відэа-прэзентацыю «Гісторыя фізкультуры і спорту Бярэзінскага раёна: людзі, падзеі, факты» па самых яркіх матэрыялах кнігі: малавядомыя факты, спартыўныя традыцыі, творчае і біяграфічнае дасье лепшых настаўнікаў фізкультуры і трэнераў, знакамітых спартсменаў-землякоў і сямейных спартыўных дынастый.

Ўклад у папулярызацыю гісторыі гісторыя фізкультуры і спорту Бярэзінскага раёна ў бліжэйшы час працягне раённая навукова-практычная канферэнцыя з удзелам вядомых дзеячаў і ветэранаў спорту Березинщины ў супрацоўніцтве з раённай бібліятэкай пад куратарствам упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Бярэзінскага райвыканкама.

19 разоў (а)