Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

27.06.2019 14:36

Лета ў самым разгары! Аднолькава, як і акцыя ратавальнікаў!

Лета ў самым разгары! Аднолькава, як і акцыя ратавальнікаў!

Да правядзення акцыі “Канікулы без дыму і агню” ў Бярэзінскім раёне далучыліся работнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

На сустрэчу да дзяцей, што адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Папараць-кветка”, прыехаў намеснік начальніка ўпраўлення Міхаіл Уладзіміравіч Драпко. Карысныя парады, нясумныя перасцеражэнні, прыклады траўміравання дзяцей пры розных абставінах – важную інфармацыю ўсе сто трыццаць дзяцей праслухалі надзвычай уважліва. Простымі словамі запэўніў  дзяцей не сваволіць падчас адпачынцу ля вадаёмаў  і старшыня раённай арганізацыі ратавання людзей на вадзе Юрый Міхайлавіч Палянскі. Фільм “Недзіцячыя гульні” падцвердзіў словы ратавальнікаў. А далей усіх дзяцей паклікала агульналагерная гульня “Шыфр 112”. “Экіпіроўка”, “Аварыя на дарозе”, “Ратаванне на вадзе”, “Экзамен”, “Ратаванне на балоце”, “Чым тушыць агонь?” – каб прайсці гэтыя станцыі, спатрэбіліся і кемлівасць, і спрыт, і дасведчанасць у пытаннях бяспекі. Строгімі журы на ўсіх  этапах выступалі цудоўныя памочнікі раённых ратавальнікаў – актывісты  клуба юных ратавальнікаў “Сірэна”. Па выніках спаборніцтваў лепшымі расШЫФРоўшчыкамі найважнейшых ведаў сталі дзеці з каманды “Юныя ратавальнікі”. На другім месцы ўпэўнена размясцілася каманда “Галівуд”, трэцюю ступеньку п’едэстала занялі дзеці з аптымістычна названай каманды “100 працэнтаў”. На памяць пра сустрэчу ў дзяцей застануцца не толькі карысныя падарункі і дыпломы, але і адноўленыя веды пра ўласную бяспеку. А іх, як вядома, многа не бывае!

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

98 разоў (а)