Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

08.08.2019 07:39

Бібліятэкары - героям жніва!

Бібліятэкары - героям жніва!

Пад такой назвай у раёне з пачаткам уборачнай кампаніі стартавала акцыя работнікаў культуры. Яны масава наведваюць палявыя постаці, мехдвары і зернесушыльныя комплексы гаспадарак.

 

Аднымі з першых уключыліся ў працу культработнікі аграгарадкоў Багушэвічы і Косаўка.

1 жніўня аб'ектам асаблівай увагі работнікаў Багушэвіцкай сельскай бібліятэкі-клуба сталі механізатары ААТ «Багушэвічы». На палявым стане ўшаноўвалі земляробаў сардэчным словам, духмяным караваем па рэцэптах багушэвіцкіх кулінарак з пажаданнямі «Хлеб - прычасце на шчасце». Пакуль камбайны не прыступілі да працы работнікі культуры а.г. Багушэвічы прапанавалі камбайнерам аператыўную Інформ-трыбуну «Усе газеты пішуць пра жніво».

1 жніўня культурны дэсант «Зерне, як песня, у засекі цячэ» прызямліўся прама на жытнёвым полі ААТ «Бярэзінскі». Бібліятэкар Косаўскай сельскай бібліятэкі Палянская Л.І. парадавала механізатараў звонкай песняй пад актуальны для жніўнай страды лейтматывам «Славіць спелы колас нашай песні голас». Аб тым, што хлеб – усяму галава і якасная мука надае непаўторны водар караваю і забяспечвае румяную і храбусткую скарыначку, сельскі культработнік нагадала, частуючы механізатараў уласнай выпечкай. Дарэчы прыйшлася працаўнікам палёў інфармацыя па старонках раённага друку «Бярэзінская панарама» - рупар жніва-2019.

2 жніўня бібліятэкар а.г. Косаўка нанесла візіт работнікам зернетока і прапанавала ім 5-хвілінку беражлівасці «Кожнае зярнятка - у засекі». З газетай у руках работнік культуры правяла агіткампанію «Знайдзіце хвілінку для прэсы!».

1 жніўня ў розных месцах ААТ «Багушэвічы» - збожжаток, мехдвор, поле - высадзіўся культурны дэсант у складзе работнікаў мясцовай бібліятэкі-клуба. Мэта дэсанту – «Вітаць герояў жніва». Менавіта так называлася праграма выступлення дэсанту.

І зноў мы, як рабілася стагоддзя,

Дзякуем і кланяемся ў пояс

Выдатным працавітым мужыкам,

Што дом паставяць і падымуць колас.

Усе атрымалі настрой на добрую працу ад гэтых хвілін адпачынку і зносін.

8 разоў (а)