Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

09.08.2019 09:01

“Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны”

“Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны”

Акцыя гонару і памяці “Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны” стартавала    7 жніўня 2019г. да Года малай радзімы, 95-годдзя раёна  і 15-годдзя выхаду кнігі “Памяць. Бярэзінскі раён” і прысвечана краязнаўцу, настаўніку, археолагу П.А. Прыбыткіну.

У аграгарадок Багушэвічы, дзе 50 гадоў жыў і працаваў патрыёт Бацькаўшчыны, адправілася творчая дэлегацыя з Беразіно і аграгарадкоў раёна з ліку энтэлігенцыі, паплечнікаў і аднадумцаў Прыбыткіна, журналістаў, ветэранаў педагагічнай працы. Зачынам стала акцыя “Масток памяці” з наведваннем хаты земляка. Потым бярэзінцы завіталі ў музей Багушэвіцкай школы, стваральнікам якога быў П.А. Прыбыткін.

Узнёслым акордам акцыі стала вечарына “Васілёк на жытняй ніве памяці” у Багушэвіцкай  бібліятэцы-клубе. Супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставілі відэапрэзентацыю “Жыцця ўзнёслыя акорды” на аснове цікавых фактаў біяграфіі  і фотаздымкаў з сямейнага архіва Прыбыткіных. Ля мікрафона шчырасці “Слова пра земляка” выступілі з успамінамі і словамі ўдзячнасці аматар краязнаўства І.Л. Жукоўскі, былыя калегі-настаўнікі і вучні, прадстаўнік Багушэвіцкага с/Савета. Пісьменнік, журналіст і мастак У.П. Несцяровіч адрасаваў земляку верш-прысвячэнне. Вечарыну ўдала аздобіла выступленне ў народным стылі самадзейнай артысткі раённага цэнтра культуры Маргарыты Хаметшынай. З аптымістычным лейтматывам “Жыццё закончылася – памяць застаецца” удзельнікі вечарыны пасадзілі каля будынку ўстановы культуры імянное дрэва ў гонар земляка – сімвал сувязі пакаленняў і памяці нашчадкаў.

Пачынам добрай волі стала рашэнне абсталяваць памятны знак ля хаты вядомага земляка і прысвоіць мясцоваму школьнаму музею імя Прыбыткіна.

5 разоў (а)