Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

14.08.2019 08:40

Беларусь і ЗША абмеркавалі рэгіянальную бяспеку і ўзаемадзеянне ў эканамічнай сферы

Беларусь і ЗША абмеркавалі рэгіянальную бяспеку і ўзаемадзеянне ў эканамічнай сферы

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Ілінойс Майкл Куіглі абмеркавалі рэгіянальную бяспеку, магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На сустрэчы таксама была адзначана важнасць дадатковых узаемных намаганняў па ўмацаванні даверу ў двухбаковых адносінах.

Гэта першы візіт кангрэсмена Майкла Куіглі ў Мінск, дэлегацыя з ЗША сустрэнецца з беларускімі афіцыйнымі асобамі і абмяркуе двухбаковыя адносіны.

84 разоў (а)