Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

03.09.2019 15:52

Акцыю “З клопатам пра бяспеку малой радзімы” правялі ратавальнікі ўаграгарадках Лешніца і Капланцы

Акцыю “З клопатам пра бяспеку малой радзімы” правялі ратавальнікі ўаграгарадках Лешніца і Капланцы

Што вядзе да пажару? Як правільна тушыць полымя? Якая сітуацыя з пажарамі ў Бярэзінскім раёне? Як прывесці дом у парадак да новага ацяпляльнага сезону?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі жыхары аграгарадкоў Лешніца і Капланцы, якія прынялі ўдзел у прафілактычнай акцыі “З клопатам пра бяспеку малой радзімы”. Расповед інспектара прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях і навучальны фільм – далека не ўсе. На адкрытай пляцоўцы побач з домам культуры ў Лешніцы і сельвыканкамаму Капланцах працавала пажарная тэхніка і гульневыя пляцоўкі: тут можна было адказаць на пытанні віктарыны, знайсці няспраўнасці печкі, патэлефанаваць у службу ратавання, памераць сваю вагу і ціск. Нямала эмоцый даставіла пляцоўка “Няспраўная печка”: жанчыны нават спрачаліся, адшукваючы парушэнні правілаў бяспекі пры яе эксплуатацыі. Дапамагалі праводзіць акцыю актывісты клуба юных пажарных “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці, навучэнцы Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча і прадстаўнік Бярэзінскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжаІрына Леанідаўна Дубовік.

Нагадваем усім грамадзянам: толькі ўласная ўважлівасць зберажэ ваш дом ад агню. Прыслухайцеся да парад ратавальнікаў: адрамантаваць печку і электрычную праводку – значна танней, чым аднаўляцьжыллепасля пажару.

Тэлефон службы ратавання – 101, 112.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

21 разоў (а)