Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

09.09.2019 11:51

Сем'ям з дзецьмі на падрыхтоўку да школы ў бягучым годзе аказана дапамога на Br17,4 млн

Сем'ям з дзецьмі на падрыхтоўку да школы ў бягучым годзе аказана дапамога на Br17,4 млн

Да новага навучальнага года асобным катэгорыям сем'яў з дзецьмі аказана дапамога ў памеры Br17,4 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"З 1 чэрвеня па 2 верасня бягучага года шматдзетным, малазабяспечаным сем'ям і сем'ям з ліку іншых сацыяльна слабаабароненых катэгорый на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года аказана дапамога ў памеры Br17,4 млн", - паведамілі ў Мінпрацы.

Пры гэтым за кошт дзяржаўных сродкаў дапамога аказана на суму Br12,7 млн, прадпрыемствамі і арганізацыямі па месцы работы бацькоў - Br4,4 млн. У агульнай суме дапамогі ўлічаны дабрачынная, гуманітарная і іншыя віды - для гэтага ва ўсіх рэгіёнах краіны праводзіліся спецыяльныя акцыі і марафоны.

Як паведамлялася раней, у бягучым годзе аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года па падпраграме "Сям'я і дзяцінства" дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" планавалася аказаць прыкладна 189 тысячам дзяцей са шматдзетных сем'яў.

Традыцыйна ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі атрымалі выплаты на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад малазабяспечаныя сем'і. Выдзяляліся і сродкі з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Крынiца: https://blr.belta.by/society/view/semjam-z-dzetsmi-na-padryhtouku-da-shkoly-u-bjaguchym-godze-akazana-dapamoga-na-br174-mln-81069-2019/
Фота БЕЛТА

50 разоў (а)