Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

10.09.2019 12:43

Беларускія аграрыі амаль на 97 працэнтаў выканалі дзяржзаказ па збожжы

Беларускія аграрыі амаль на 97 працэнтаў выканалі дзяржзаказ па збожжы

Гаспадаркі Беларусі паставілі ў лік дзяржзаказу больш за 787 тыс. т збожжа, што складае 96,6 працэнта запланаванага. Аб гэтым сведчаць даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Поўнасцю ўжо выканалі заданне тры рэгіёны: Брэсцкая, Віцебская і Мінская вобласці.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй міністэрства, у Беларусі збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны практычна на 90 працэнтах плошчы.

Намалочана больш за 6 млн 556 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 31,2 ц/га. Кукуруза пакуль убрана толькі з 2,5 тыс. га, гэта крыху больш за 1 працэнт. Усяго пад гэту культуру ў бягучым годзе адведзена больш за 231 тыс. га. Намалот на сёння складае амаль 19 тыс. т зерня. У сярэднім з 1 га аграрыі ўбіраюць 74,1 ц зерня кукурузы.

Крынiца: https://blr.belta.by/economics/view/belaruskija-agraryi-amal-na-97-pratsentau-vykanali-dzjarzhzakaz-pa-zbozhzhy-81119-2019/
Фота БЕЛТА

20 разоў (а)