Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

01.10.2019 11:39

Мінск лідзіруе ў рэйтынгу самых папулярных гарадоў СНД для падарожжаў расейцаў восенню

Мінск лідзіруе ў рэйтынгу самых папулярных гарадоў СНД для падарожжаў расейцаў восенню

Мінск лідзіруе ў рэйтынгу самых папулярных гарадоў СНД для падарожжаў і адпачынку расейцаў восенню, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дадзеныя партала ТурСтат.

На другім радку рэйтынгу Астана (Казахстан), трэцяе месца ў Ерэвана (Арменія). Далей ідзе Алматы (Казахстан), замыкае першую пяцёрку Баку (Азербайджан).

У топ-10 папулярных гарадоў для падарожжаў таксама ўвайшлі Ташкент (Узбекістан), Кішынёў (Малдова), Бішкек (Кыргызстан), Душанбэ (Таджыкістан) і Ашхабад (Туркменістан).

Па дадзеных ТурСтат, турысты марнуюць на восеньскія падарожжа ў гарады і краіны СНД ад $ 40 да $ 100 у суткі на пражыванне і харчаванне і прыязджаюць у Мінск і Ерэван на выхадныя, а ў Астану і Баку - на шопінг.

Спіс складзены па выніках аналізу турыстычнай папулярнасці гарадоў.

30 разоў (а)