Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

02.10.2019 11:33

Больш за 650 чалавек прыедуць на абласное свята "Дзень настаўніка" у Мінск

Больш за 650 чалавек прыедуць на абласное свята "Дзень настаўніка" у Мінск

Абласное свята "Дзень настаўніка - 2019" адбудзецца ў сталічным Цэнтральным доме афіцэраў 3 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.

У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 650 чалавек. Сярод іх кіраўніцтва Мінаблвыканкама і галоўнага ўпраўлення па адукацыі, упраўленняў па адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў, прадстаўнікі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, педагогі рэгіёну. Традыцыйна на прафесійнае свята запрошаны і ганаровыя госці - ветэраны педагагічнай працы.

У гэты дзень лепшым настаўнікам вобласці ўручаць нагрудныя знакі Міністэрства адукацыі Беларусі "Выдатнік адукацыі", а таксама граматы і падзякі Мінаблвыканкама, Міністэрства адукацыі, Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Педагогаў павіншуюць ганаровыя госці, калегі і дзеці, выступіць ансамбль скрыпачоў і тэатральны калектыў з гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечне. Яшчэ адным падарункам для настаўнікаў стане спектакль "Паўлінка" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Арганізатарам свята выступае галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама.

22 разоў (а)