Адрас:
223311, Мінская вобл.,
г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18
Тэлефон:+375 (1715) 5-58-41

 

09.10.2019 08:40

На Бярэзіншчыне працягваецца перапіс насельніцтва

На Бярэзіншчыне працягваецца перапіс насельніцтва
З чацвёртага кастрычніка ў нашай краіне стартаваў чарговы перапіс насельніцтва. Як паведамляюць у Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, правядзенне гэтай шырокамаштабнай кампаніі з’яўляецца асноўнай крыніцай атрымання дадзеных аб колькасці і структуры насельніцтва ў спалучэнні з сацыяльна-эканамічнымі характарыстыкамі, яго моўным і нацыянальным складам, узроўнем адукацыі.

 

Кожнаму з нас належыць даць адказ на 49 пытанняў, у тым ліку аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна-этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, адукацыі, крыніцах сродкаў для існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах, гаспадарчай дзейнасці.

Як паведамлялася раней, перапісацца можна трыма спосабамі ў наступны перыяд часу: з 4 па 18 кастрычніка самастойна запоўніць перапісныя лісты на сябе і членаў сваёй гаспадаркі праз інтэрнэт, завітаўшы на адрас www.перепись.бел або census.by; з’явіцца на стацыянарны ўчастак з 4 па 30 чысло (на Бярэзіншчыне іх два — у раённым цэнтры культуры і будынку Капланецкага сельвыканкама); дачакацца візіту перапісчыкаў дома з 21 па 30 кастрычніка. Акрамя таго, з 4 па 18 кастрычніка будуць дзейнічаць мабільныя стацыянарныя ўчасткі па заяўках арганізацый.

berezinskaya_panorama 

Анатоль ПАЛЫНСКІ

17 разоў (а)