- дарослага насельніцтва на базе працэдурнага кабінета Бярэзінскай паліклінікі (2-гі паверх) з панядзелка па пятніцу з 7.30 да 18.00, у суботу з 8.00 да 14.00;
- дзяцей на базе прышчэпачнага кабінета педыятрычнага аддзялення паліклінікі (1-ы паверх) з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 16.00.
Таксама прафілактычныя прышчэпкі супраць грыпу робяць у працэдурных кабінетах амбулаторый лекара агульнай практыкі, участковых бальніц згодна з графікам працы гэтых устаноў аховы здароўя.
Для правядзення прафілактычнай прышчэпкі вы можаце звярнуцца да ўрача-тэрапеўта, лекара агульнай практыкі або ў кабінет № 309 (3-ці паверх), для дзяцей - да ўчастковага ўрача-педыятра.
Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць па наступных тэлефонах:
- 5-56-26 (па імунізацыі дарослага насельніцтва);
- 5-22-97 (па імунізацыі дзіцячага насельніцтва).



