Сумесны праект Мінскага аблвыканкама і праграмы «Міншчына» на СТВ прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выпуск праграмы «Цэнтральны рэгіён» за 10 жніўня 2019
Усім прывітанне! Наш маршрут пабудаваны ў горад Беразіно. Сёння мы: пакажам месцы ў Беразіне, у якіх можна загадваць жаданні; паспрабуем змясціцца ў самай вялікай лыжцы і раскажам для чаго гэта робяць мясцовыя жыхары; адпачнем па-царску ў замку; а яшчэ адкрыем сакрэт, чаму Бярэзіну называюць ракой, якая «вяжа»; даведаемся падрабязнасці трагічнай гісторыі храма з гатычнымі шпілямі; а напрыканцы адчуем на сабе сілу сямі гаючых крыніц.