View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Актуальная інфармацыя

12.02.2020

Аб парадку вылічэння і выплаты індывідуальнымі прадпрымальнікамі падатку на дабаўленую вартасць у дачыненні да тавараў, набытых за наяўных разлік

Па–за залежнасці ад вынікаў праверкі легальнасці набытых у Расійскай Федэрацыі тавараў, якія падлягаюць у адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, увоз тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь прызнаецца аб'ектам падаткаабкладання падаткам на дабаўленую вартасць (далей - ПДВ).

10.02.2020

Інфармацыйны матэрыял

У мэтах папярэджання здзяйснення злачынстваў супраць жыцця і здароўя, паляпшэння якасці прымаемых мер прафілактыкі правапарушэнняў, у прыватнасці, у дачыненні да асоб, якія стаяць на ўліку ў АУС, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, абумоўленай ростам «п'янай злачыннасці», ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню вышэйпаказанай катэгорыі злачынстваў у перыяд з 09.00 07 да 09:00 14.02.2020 на тэрыторыі Бярэзінскага раёна будзе праводзіцца комплекс мэтавых мерапрыемстваў па папярэджанні злачынстваў супраць жыцця, супрацьпраўных дзеянняў, якія здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап'янення.

10.02.2020

Вакансія!!!

Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях запрашае на службу па кантракце пажарных-ратавальнікаў, вадзіцеляў пажарнага аварыйна-выратавальнага аўтамабіля.

07.02.2020

«Пад грэбнем хвалі...»: з пачатку года 4 чалавекі апынуліся за бортам судна і загінулі

Навігацыйны перыяд для эксплуатацыі маламерных судоў 2020 года ў нашай краіне пачаўся з трагічных выпадкаў.

06.02.2020
31.01.2020

Бяспека пры эксплуатацыі маламерных судоў

На працягу шэрагу гадоў у Рэспубліцы Беларусь працягвае заставацца актуальным пытанне забеспячэння бяспекі грамадзян на вадаёмах пры эксплуатацыі маламерных судоў.

31.01.2020

Навошта едзе ў рэйд аглядавая камісія? (Бярэзінскі раён)

Адказ відавочны ў першую чаргу для людзей, што займаюцца прафілактыкай пажараў і правапарушэнняў. А гэта – і ратавальнікі, і спецыялісты сельсаветаў, і служба сацыяльнай абароны, і педагогі. можна працягваць. Разам з карэспандэнтам газеты “Бярэзінская панарама” Юліяй Букель аглядавая камісія Багушэвіцкага сельскага Савета адпраўляецца ў чарговы рэйд. Мэта – нагадаць людзям, да чаго вядзе нядбайнасць пры абыходжанні з агнем, дапамагчы не толькі словам, але і справай. У руках – грунтоўны спіс з прозвішчамі і адрасамі. На гэты раз мэта – наведаць інвалідаў першай і другой груп. Менавіта гэтыя людзі надзвычай безабаронныя перад творам бяды. А яшчэ ўзрост і хворобы ўскладняюць і без таго нялегкае становішча інвалідаў. Рэйд праходзіў у весках Вінорава, Міхалева, Якшыцы, Чыжаха, Багушэвічы. Патурбавалі мы і тых, хто моцна сябруе са спіртным. У двух дамах пажылым людзям спатрэбілася дапамога ва ўсталяванні пажарнага апавяшчальніка. Старшыня сельсавета Ермакоў Аляксандр Ільіч неадкладна бярэ ў руку адвертку і дапамагае людзям. Усяго праінструкціравалі пра меры уласнай бяспекі 45 чалавек, уручылі 50 асобнікаў памятак.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды бярэзінскага РАНС

28.01.2020

Як недакуркі забіраюць жыцці людзей

Спіртное + курэнне ў ложку - формула трагедыі. Нядбала прытрымлiваючыся яе, штогод у нашай краіне сотні чалавек аддаюць сваё каштоўнае жыццё агню…