Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.
А яшчэ і жыццё сваё пад пагрозу ставіць!
Спіртное + курэнне ў ложку - формула трагедыі. Бясспрэчная ісціна, зразумелая нават дзіцяці. Штогод у нашай краіне сотні чалавек аддаюць сваё каштоўнае жыццё агню…
Ноччу 31 кастрычніка ў аграгарадку Лешніца загарэлася піларама. На момант пажару ў будынку піларамы знаходзіліся 50 кубаметраў распілаваных дошак. У выніку дах будыніны знішчаны агнем, пашкоджаны 10 кубаметраў дошак. Асноўная версія ўзгарання - парушэнне правілаў пабудовы дымаходу катла атаплення. Яго вышыня была недастатковай, у выніку чаго іскры, што выляталі з дымаходу, хутчэй за ўсё і прывялі да ўзгарання складу з апілкамі. Пажар аператыўна ліквідаваны ратавальнікамі, пацярпелых няма.
У перыяд з 11 да 30 лістапада ў нашым раёне праходзіць акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Яе мэта - папярэдзіць бяду, нагадаўшы людзям пра небяспеку, што нясе нядбала кінуты ў доме недакурак. Рызыка ўзнікнення пажару ў доме курца ў 10 разоў больш у параўнанні з дамамі, дзе людзі не кураць наогул ці робяць гэта на вуліцы. Акрамя таго, 80 адсоткаў выпадкаў гібелі на пажарах адбываецца з-за неасцярожнасці пры курэнні.
У службе «адно акно» Бярэзінскага райвыканкама па тэлефонах 56-7-94, 60-1-18 і 142, а таксама пры асабістым звароце ў працоўныя дні з 8.00 да 17 00, серада з 8.00 да 20.00, 1-я субота месяца з 9.00 да 13.00 вядзецца папярэдні запіс, на падачу дакументаў па пытанні ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры 2.47. «Прыняцце рашэння аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу».
Чым бліжэй да Новага года, тым больш запатрабаваным становіцца гэты тавар... ён здольны прынесці мноства яркіх эмоцый і ўпрыгожыць любое свята.