View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Актуальная інфармацыя

20.11.2018

У раёне пачалася акцыя ратавальнікаў «Не прапальвай сваё жыццё!»

У перыяд з 12 да 30 лістапада ў нашым раёне праходзіць акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Яе мэта - папярэдзіць бяду, нагадаўшы людзям пра небяспеку, што нясе нядбала кінуты ў доме недакурак. Рызыка ўзнікнення пажару ў доме курца ў 10 разоў больш у параўнанні з дамамі, дзе людзі не паляць наогул ці робяць гэта на вуліцы. Акрамя таго, 80 адсоткаў выпадкаў гібелі на пажарах адбываецца з-за неасцярожнасці пры курэнні.

20.11.2018

Хто вінаваты - печ або праводка? На жаль, толькі сам чалавек…

За 10 месяцаў у Бярэзінскім раёне адбыліся 23 пажары (за аналагічны перыяд мінулага года - 25 пажараў), 1 чалавек загінуў у агні. У дзевяці выпадках у бягучым годзе - а гэта 40 адсоткаў ад агульнай колькасьці - прычынай сталі парушэнні правілаў эксплуатацыі печаў. Ацяпляльны сезон у разгары, зусім крыху - і ўдараць маразы. У асенне-зімовы ацяпляльны перыяд колькасць пажараў, як правіла, павялічваецца. Да гэтага прыводзяць некалькі фактараў: і няправільная эксплуатацыя печаў грамадзянамі, і няспраўнасці печаў, і ўзрослая нагрузка на электрапрыборы, і факты курэння ў жыллё.