View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Сацыяльная служба гатова аказаць дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў

23.03.2020

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама інфармуе, што сацыяльная служба гатова аказаць дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў.

Дадзеная дапамога будзе аказвацца сацыяльнымі работнікамі і валанцёрамі, што прыцягваюцца тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Куды звяртацца за дапамогай.

За аказаннем дапамогі па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў для адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў трэба звяртацца ў:

ГУ «Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» штодня з 8.00 да 17.00, па тэлефоне (801715-55-4-17).

У выпадку ўзнікнення праблемных сітуацый, а таксама прапаноў па ўдасканаленні працы арганізацыі дастаўкі прадуктаў харчавання і медыкаментаў сацыяльнай службай можна патэлефанаваць ва:

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама па тэлефонах 801715-55-4-45, 801715-57-2-18).

Званкі прымаюцца з 9.00 да 17.00 у працоўныя дні.

Чытаць 107 разоў