View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Выпальванне сухой травы - занятак для багатых і бясстрашных людзей

25.03.2020

Сапраўды, складваецца менавіта такое ўражанне.

Людзі рызыкуюць жылымі і надворнымі пабудовамі, атрымліваюць вялікія штрафы, і ўсё роўна працягваюць дапускаць падобныя дзеянні. Выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, пажніўных рэшткаў катэгарычна забароненыя заканадаўствам і цягне не толькі штрафы ў памеры да 40 базавых велічынь (1080 рублёў), але ў асобных выпадках і крымінальную адказнасць. Штогод з надыходам вясновага надвор'я сухая трава гарыць у раёне пастаянна. А ад яе - нярэдка жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. У навядзенні парадку на падворках асобныя грамадзяне не чуюць ніякіх разумных довадаў, кіруючыся толькі сляпой упэўненасцю: у мяне пажару не будзе, Усё жыццё так рабіў - буду рабіць далей! У выніку - некалькі выездаў пажарных машын штодня. Нярэдка трава і пабудовы пачынаюць гарэць ад вогнішчаў, пакінутых без нагляду. Так, 16 сакавіка ў в. Вешаўка Пагосцкага сельсавета гарэла трава на плошчы больш за 2 га, была пагроза распаўсюджвання агню на жылыя дамы і пабудовы. Прычына - парушэнні правілаў бяспекі пры развядзенні вогнішча. Пажарныя тушылі падпаленую траву і ў в. Трасцянка Бярэзінскага сельсавета, Высокая гара Багушэвіцкага сельсавета. 24 сакавіка ў в. Прысады Бярэзінскага сельсавета мужчына так старанна працаваў балгаркай, што ад разлёту металічнай габлюшкі загарэлася сухая трава, агульная плошча гарэння склала больш за 20 м. кв. У гэты ж дзень у па вул.Лешніца Пагосцкага сельсавета згарэлі 4 гаспадарчыя пабудовы, гарэла трава на плошчы больш за 100 м. кв. Разглядаюцца 2 прычыны здарэння - неасцярожнасць пры курэнні і выпальванне сухой расліннасці.

Паважаныя грамадзяне! Беражыце сваю маёмасць, грошы і нервовую сістэму! Сухую траву неабходна скошваць, вывозіць або спальваць ў выглядзе вогнішча, строга выконваючы пры гэтым меры пажарнай бяспекі.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Чытаць 104 разоў