Разам з тым гэта час, калі многія дзеці застаюцца па-за полем дарослых, а гэта можа прывесці да негатыўных наступстваў.
Работнікі Бярэзінскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый заклікаюць бацькоў яшчэ раз успомніць з дзіцем хатні адрас і тэлефоны службы выратавання 101, 112 - тую інфармацыю, якая спатрэбіцца ў выпадку экстранай сітуацыі. Не лішнім будзе каля тэлефона замацаваць ліст паперы з усімі неабходнымі нумарамі і расказаць дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна скарыстацца. Растлумачце яму, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу, ні ў якім разе нельга хавацца. Запалкі і запальніцы захоўвайце ў недаступных для дзяцей месцах. Не дазваляйце свайму дзіцяці самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць печы. Ні ў якім разе не пакідайце без нагляду малалетніх дзяцей. Са школьнікамі трэба пастаянна трымаць сувязь, ведаць месца знаходжання дзіцяці.
Некаторыя дзеці правядуць канікулы ў бабулі ў вёсцы. Адпраўляючы дзяцей да сваякоў, яшчэ раз нагадайце ім аб правілах бяспекі. Бо гульні з запалкамі на гарышчах, сенавалах, у адрынах вельмі часта прыводзяць да трагічных наступстваў. Звяртаем увагу: калі вы разводзьце вогнішчы на прысядзібных участках, карыстаецеся спецыяльнымi прыстасаваннямі для прыгатавання ежы на агні, не давярайце дзецям карыстацца імі або распальваць вогнішча. Часта дзеці ў працэсе гульні кідаюць у агонь бутэлечкі, слоічкі з невядомым змесцівам, а вынік такога свавольства можа быць непрадказальным і трагічным.
Займаючыся гаспадарчымі справамі, не забывайце, што дзіця не павінен быць прадастаўлены сам сабе – вы павінны ведаць, дзе ён і з кім гуляе. Калі гаворка ідзе пра маленькіх дзяцей, тут савет адзін - не пакідайце іх без нагляду нават на некалькі хвілін. Яшчэ адным небяспечным месцам з'яўляюцца вадаёмы. Не адпускайце дзіцяці аднаго да рэчкі або возера, заўсёды кантралюйце сітуацыю.
Ратавальнікі рэкамендуюць у дапамогу бацькам мультсерыял МНС «Чароўная кніга». Прагледзеўшы з дзіцем серыі, вы зможаце разабраць небяспечныя сітуацыі і правілы паводзінаў у выпадку небяспекі. Знайсці мультфільм можна ў Інтэрнэце. Таксама ў навучанні дзіцяці правілам бяспекі дапаможа вам мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: Дапамога побач».
Навучанне дзяцей і кантроль за іх гульнямi - тыя «кіты», на якіх трымаецца бяспека жыцця вашага дзіцяці.

