Пакаранне ў выглядзе папярэджання і штрафу, максімальны памер якога за дадзенае правапарушэнне складае 12 базавых велічынь (2 мільёны 520 тысяч рублёў).
Артыкулам 17.1 прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы, абразлівае прыставанне да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадзкі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян і выражаюцца ў відавочнай непавазе да грамадства.
Пакаранне ў выглядзе штрафу, максімальны памер якога за дадзенае правапарушэнне складае 30 базавых велічынь (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў), адміністрацыйны арышт.
Артыкулам 17.3. прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы (на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва) або з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення, спажыванне ў грамадскім месцы наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў без прызначэння лекара, альбо спажыванне аналагаў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў
Максімальны памер штрафу за гэта правапарушэнне складае 8 базавых велічынь (1 мільён 680 тысяч рублёў).
Артыкулам 23.63 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах
Пакаранне ў выглядзе штрафу, максімальны памер якога за дадзенае правапарушэнне складае 3 базавыя велічыні (630 тысяч рублёў).
ВЫКОНВАЙЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА НАШАЙ КРАІНЫ!!!
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі

