View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Змены мая: павышаюцца некаторыя віды пенсій і дзіцячыя дапамогі

05.05.2020

У сувязі з ростам БПМ і сярэднямесячнай зарплаты з 1 мая ў Беларусі павышаюцца некаторыя віды пенсій, а таксама павялічваюцца памеры розных відаў дапамог і сацыяльных выплат і даплат.

Новыя памеры БПМ і МСБ

З 1 мая па 31 ліпеня ў разліку на месяц бюджэт пражытачнага мінімуму ўстаноўлены ў памеры Br246,78. Для працаздольнага насельніцтва бюджэт пражытковага мінімуму раўняецца Br275,48, пенсіянераў - Br187,22, студэнтаў - Br237,3, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br158,94, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - Br217,84, дзяцей ад 6 да 18 гадоў - Br265,2.

Таксама ў Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу (з чатырох чалавек - Br406,04). Яны будуць дзейнічаць па 31 ліпеня. Так, сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт маладой сям'і з трох чалавек складзе Br437,84; для працаздольнага насельніцтва - Br513,77; пенсіянераў - Br398,4; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br340,01; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br434,64; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br441,79.

Пенсіі

У сувязі з ростам БПМ будуць пераразлічаны: мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі да пенсій, павышэнні асобным катэгорыям пенсіянераў, даплаты атрымальнікам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія абслугоўваюцца ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне.

Сацыяльныя пенсіі розным катэгорыям людзей з інваліднасцю вар'іруюцца ад Br185,09 да Br271,46. А атрымальнікам сацыяльных пенсій старэй агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту будуць выплачваць Br123,39. Надбаўкі да пенсій вырастуць да Br30,85 і Br61,7 (для розных катэгорый), даплаты непрацуючым пенсіянерам старэйшыя за 75 гадоў складуць Br46,28, старэйшых за 80 гадоў - Br61,7.

Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (альбо з наступствамi ваенных дзеянняў).

Дзіцячыя дапамогі

Рост БПМ у сярэднім на душу насельніцтва цягне павелічэнне памеру дапамог на дзяцей: пры нараджэнні дзіцяці (першага дзіцяці - 10 БПМ, другога і наступных дзяцей - 14 БПМ); па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (1 БПМ); на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (0,5 БПМ), на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ).

Акрамя таго, больш стануць памеры дапамогі па догляду інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца з памеру БПМ.

Змена памеру БПМ таксама паўплывала на разлік сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце. Цяпер наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br413,22.

Па інфармацыі БелТА.

Чытаць 104 разоў