Сапраўды гераічная старонка нашай Радзімы, і, праўда і веды пра яе патрэбны нам усім, а больш за ўсё маладому пакаленню. Гэтай тэме напярэдадні свята 75-годдзя Вялікай Перамогі для навучэнцаў 7«Б» класа СШ№3 Бярэзінская дзіцячая бібліятэка правяла медыя-гадзіну «Подзвігам вашым мы ганарымся!». Для сваіх аднакласнікаў удзельнікі клуба «Пятрушка» выступілі з літаратурнай кампазіцыяй «Ніхто не забыты, нішто не забыта». Хлопцам была прадстаўлена прэзентацыя «Памяць бярэзінскіх вуліц», з якой яны даведаліся якія вуліцы нашага горада названы ў гонар герояў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і нашых землякоў. Пад гучанне песень ваенных гадоў школьнікі прагледзелі плакаты, фатаграфіі піянераў–герояў, лісты-трыкутнікі ваенных гадоў, ганаровыя граматы і падзякі ваенных гадоў. У канцы мерапрыемства ўсе разам праспявалі песню «Жураўлі».

