View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Урок не пайшоў на карысць

11.05.2020

06 сакавіка 2020 года падчас правядзення палявога мерапрыемства рэйдавай групай Бярэзінскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету на вадасховішчы «Гарэніцкае», паблізу в.Гарэнічы Бярэзінскага раёна, выяўлены факт незаконнай здабычы рыбы з выкарыстаннем забароненых прыстасаванняў рыбалоўства - 5 лескавых сетак, учынены грамадзянамі: Бурым П. А., жыхаром г. Беразіно, і Крэерам А. I., не працуючым, жыхаром в. Гарэнічы Бярэзінскага раёна.

У выніку чаго імі здабытая азёрна-рачная рыб, агульнай вагой 15,2 кг. Памер нанесенай шкоды склаў 117 б. в. (3 159 рублёў). Кошт незаконна здабытай рыбы склаў 6,15 б. в. (166 рублёў 05 капеек). Па дадзеным факце Бярэзінскім раённым аддзелам следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да браканьераў была распачата і расследавана крымінальная справа па ч. 2 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь. Буры П. А. быў заключаны пад варту.

Пры правядзенні супрацоўнікамі Бярэзінскай МРЫ агляду домаўладанняў Бурага П. А., у яго выяўлены і канфіскаваны забароненыя прылады рыбалоўства: 4 ставные сеткі, агульнай даўжынёй 270 метраў. У дачыненні да Бурага П. А. складзены адміністрацыйны пратакол па арт. Пастанова суда Бярэзінскага раёна за незаконнае захоўванне рыбалоўных сетак Буры П. А. аштрафаваны на суму 405 рублёў.

Буры П. А. з'яўляецца асобай, якая раней была судзімая па ч. 4 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь, за аналагічнае злачынства і адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 2 гады. Вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі ў маі 2019 года. Аднак, як гаворыцца, урок не пайшоў на карысць.

9 красавіка 2020 года прысудам суда Бярэзінскага раёна за здзейсненае браканьерства Бураму П. А. прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і штраф у суме 4600 рублёў і штраф у суме 1800 рублёў. Крэеру А. I. прызначана пакаранне ў выглядзе 1 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на 1 год, і грамадскія працы ў аб'ёме 120 гадзін.

Чытаць 116 разоў