Яе мэты - папярэджанне гібелі дзяцей ад пажараў, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі ў канікулярны перыяд.
Летнія канікулы зусім блізка, і падумаць аб бяспечным адпачынку дзяцей павінны ў першую чаргу іх бацькі. Пік няшчасных выпадкаў з дзецьмі прыходзіцца штогод менавіта на летні перыяд. Вадаёмы, кар'еры, будаўнічыя пляцоўкі нясуць вялікую небяспеку для дзяцей, асабліва калі дзеткі застаюцца без увагі дарослых. Прагаварыць магчымыя небяспечныя сітуацыі, растлумачыць – чаму яны могуць адбыцца, - абавязак бацькоў, бо менавіта ў сям'і дзіця атрымлівае першыя навыкі бяспечных паводзін. У рамках акцыі будуць прымяняцца нетрадыцыйныя метады працы з сем'ямі, якія выхоўваюць дзяцей - рассыланне карыснай карэспандэнцыі, анлайн-гутаркі, павелічэнне карыснага кантэнту ў рэгіянальных інтэрнэт-групах, віктарына ў раённай газеце, інфармаванне жыхароў сельскіх пунктаў з дапамогай гучнай сувязі, тэлефонная акцыя «На сувязі ратавальнікі». Акрамя таго, прапануем усім актыўным бацькам прыняць удзел у конкурсе «Я б у ратавальнікі пайшоў», які праводзіцца з 11 па 25 мая. Прапануем паўдзельнічаць у любой з намінацый: дзіцячы касцюм ратавальніка; тэхніка юнага ратавальніка. Вам неабходна вырабіць незвычайны дзіцячы касцюм або пераабсталяваць у пажарную машыну калыску, дзіцячы ровар і т. п. Далей трэба зняць відэаролік працягласцю да 3 хвілін і адправіць яго з вашымі кантактнымі дадзенымі (прозвішча, iмя, нумар тэлефона, узрост дзіцяці) па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 25 мая ўключна. У залежнасці ад узросту вашага маляняці (ад 2 да 5 гадоў і ад 6 да 11 гадоў), будуць вызначаны чатыры пераможцы, астатнія работы прымуць удзел у галасаванні на прыз глядацкіх сімпатый на сайце раённай газеты. Пераможцаў чакаюць прыемныя падарункі, лепшыя працы прымуць удзел у абласным аглядзе.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

