Каб прыняць удзел, трэба быць карыстальнікам сацсеткi Instagram. Акрамя таго, на перыяд правядзення конкурсу профіль павінен быць адкрыты для прагляду.
Варта размясціць у сябе ў Instagram фота з хештегами #сидим_дома_не_курим, #ЗОЖрулит, # Беларусь_против_табака. Фота павінна адлюстроўваць варыянт вольнага часу ці заняткі - альтэрнатывы паленню. Здымак павінен адпавядаць заяўленай тэме. Недапушчальны элементы эротыкі, насілля, расавай і рэлігійнай нецярпімасці, рэкламныя лагатыпы. Па магчымасці малюнак трэба суправадзіць матывіровачным тэкстам.
Конкурс праводзіцца з 31 мая па 7 чэрвеня. Фота трэба размясціць 24:00 6 чэрвеня 2020 года.
Арганізатары выберуць 10 лепшых здымкаў, якія потым размесцяць для галасавання на старонцы #ЗОЖрулит ў Инстаграме. Пераможцам абвесцяць таго, чыё фота набярэ больш галасоў.
Лепшыя работы апублікуюць у газеце «Мінская праўда», на сайце МЛЫН.BY, на старонцы «#ЗОЖрулит». Пераможцу конкурсу ўручаць прыз ад арганізатараў.
Конкурс праводзіцца ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка», а таксама дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі», плана работы правядзення Адзіных дзён здароўя ў Мінскай вобласці, у адпаведнасці з палажэннямі Інфармацыйнай стратэгіі па прасоўванні здаровага ладу жыцця у Рэспубліцы Беларусь.
Арганізатары - ДУ «Мінскі аблЦГЭОЗ», Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, абласное аддзяленне Групы ўпраўлення рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі».
Інфармацыйныя партнёры конкурсу - газета «Мінская праўда», сайт МЛЫН.BY.

