Падрыхтавана рашэнне Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта ад 14 красавіка №487 «Аб арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей у 2020 годзе», сфарміраваны рабочыя групы па прыёмцы лагераў да працы ў летні перыяд.
З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі вызначаны наступныя тэрміны функцыянавання АЛ ў нашым раёне.
12 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў адукацыі прынялі дзяцей з 01.06.2020, АЛ з «Папараць-кветка» з кругласутачным знаходжаннем плануе аздараўленне дзяцей з 05.07.2020 года, аздараўленне будзе арганізавана ў адну змену.
Функцыянаванне намётавых і профільных лагераў у летні перыяд 2020г. не плануецца.
У 2020 годзе на падрыхтоўку стацыянарнага лагера «Папараць-кветка» да летняга сезона 2020 г., накіравана 92,0 тысячы рублёў (з іх 30,0 тыс. руб., - грашовыя сродкі, заробленыя на суботніку).
Поўны кошт пуцёўкі ў стацыянарны лагер «Папараць-кветка» з кругласутачным знаходжаннем дзяцей на 18 дзён складае 342 рублёў, датацыя дзяржавы - 205 рублёў.
Летняя аздараўленчая кампанія будзе праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі «Лета на здароўе» і накіравана на захаванне і ўмацаванне здароўя дзіцячага насельніцтва, сацыяльную абарону і падтрымку найбольш неабароненых катэгорый дзяцей з малазабяспечаных, шматдзетных сем'яў, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія стаяць на ўліку, а таксама забеспячэнне вычарпальных умоў бяспечнага знаходжання ў лагерах з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.
Ва ўсіх аздараўленчых лагерах будуць створаны неабходныя ўмовы па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання КОВІД-19, з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Арганізацыя харчавання дзяцей у аздараўленчых лагерах арганізавана на аснове прыкладных рацыёнаў, распрацаваных і зацверджаных Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва і адаптаваная тэхнолагамі па харчаванню упраўлення па адукацыі, спорту і турызму раённага выканаўчага камітэта да кальцпвых завозаў харчовых прадуктаў харчавання, з абавязковым улікам спецыфікі харчавання дзяцей і арганізацыі зберагаючага рэжыму.
Аддзелу ўнутраных спраў Бярэзінскага РВК даручана забяспечыць ахову грамадскага парадку ў месцах размяшчэння аздараўленчых лагераў, правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па недапушчэнні крадзяжоў прадуктаў харчавання і іншых матэрыяльных каштоўнасцяў у аздараўленчых лагерах.
Забяспечаны падбор і навучанне для працы ў лагерах кіраўнікоў, педагогаў, медыцынскіх работнікаў і работнікаў харчблока.
Будзе забяспечаны пастаянны маніторынг працы АЛ пры ўдзеле ўсіх зацікаўленых службаў, у мэтах кантролю за ходам аздараўленчай кампаніі.
Вядучы спецыяліст прадстаўніцтва
Мінаблупраўлення РЦ па аздараўленні
і санаторна-курортнаму лячэню насельніцтва Післевіч Алена

