View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Летам ратавальнікі правядуць дзве прафілактычныя акцыі

08.06.2020

Акцыя «Канікулы без дыму і агню» пройдзе ў канікулярны перыяд (чэрвень-жнівень) у прышкольных лагерах і ў летнім аздараўленчым лагеры «Папараць-кветка» з мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольствы з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем.

Акрамя таго, запланавана правядзенне новай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы». Яна пройдзе двойчы - у перыяд чэрвень-ліпень і верасень-кастрычнік у сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах, аграсядзібах з мэтай папярэджання пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх асоб пенсійнага і сталага ўзросту.

Упор у працы будзе рабіцца на новыя формы працы з насельніцтвам: рассылка карэспандэнцыі з інфармацыяй аб бяспецы, размяшчэнне карысных артыкулаў у раённых групах сацыяльных сетак, правядзенне віктарын у СМІ, анлайн-заняткі з работнікамі МНС.

Бярэзінскі РАНС

Чытаць 83 разоў