Гэты абрад - адно з самых старажытных славянскіх дзействаў, дайшоўшых да нашых часоў і супрацоўнікі Навiнскага СДК не толькі захоўваюць старажытную традыцыю, але і перадаюць яе маладому пакаленню.
У дзень святкавання Тройцы маладая дзяўчына становіцца Кустом - сімвалам урадлівасці. Яе прыбіраюць, плятуць для яе спецыяльны раскошны вянок на галаву. Затым з песнямі і карагодамі сяброўкі праводзяць яе па вёсцы, вітаючы гаспадароў кожнага дома. За песні і пажаданні Куст і яго світу шчодра частуюць і ўзнагароджваюць.
Нашы продкі верылі: калі «Куст» зайшоў на падворак, год будзе ўдалым і ўраджайным. У гэты дзень яны малілі нябёсы аб міласці, выкананні жаданняў.

