View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Інфармацыя для сельгаспрадпрыемстваў: разам зберажом кармы ад агню

10.06.2020

Штогод у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Мінскай вобласці рэгіструюцца пажары ў месцах захоўвання грубых кармоў, а таксама на сельскагаспадарчай тэхніцы, задзейнічанай на іх уборцы.

У мэтах папярэджання пажараў на аб'ектах нарыхтоўкі, перапрацоўкі і захоўвання грубых кармоў, а таксама на сельскагаспадарчай тэхніцы, якая прыцягваецца для правядзення гэтых работ варта нагадаць асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі:

пры нарыхтоўцы грубых кармоў не дапускаюцца ўезд і эксплуатацыя аўтамабільных транспартных сродкаў, самаходных машын, механізмаў, абсталяваных рухавіком унутранага згарання, без іскрагасіцеляў (за выключэннем аўтамабільных транспартных сродкаў, самаходных машын, механізмаў, абсталяваных убудаванай штатнай сістэмай іскрагашэння);

кіроўца аўтамабільнага транспартнага сродку з рухавіком унутранага згарання, павінен своечасова чысціць паверхню рухавіка, калектара, выхлапной трубы, іскрагасіцеля ад пылу, нагара;

прымяненне агню для выпальвання пылу не дапускаецца;

склады грубых кармоў на тэрыторыі вытворча-гаспадарчага комплексу неабходна размяшчаць на спецыяльна адведзенай пляцоўцы;

парывы паміж асобнымі штабелямі, навесамі або сціртамi павінны быць не менш за 20 метраў;

штабелі, навесы і сцірты дапускаецца размяшчаць парамі, пры гэтым парывы паміж імі ў адной пары павінны складаць не менш за 6 метраў, паміж суседнімі парамі - не менш за 30 метраў. У разрывах паміж двума парамі скiрд павінна быць пропахана паласа шырынёй не менш 4 метраў.

Адлегласць ад скiрд, падстрэшкаў і штабялёў грубых кармоў да лініі электраперадачы павінна быць не менш за 15 метраў, да дарог – 20 метраў, да будынкаў, збудаванняў - не менш за 50 метраў, да межаў ляснога масіва - не менш за 100 метраў;

працэс складзіравання грубых кармоў павінен суправаджацца правядзеннем замераў тэмпературна-вiльготных паказчыкаў. Не дапускаецца складаваць, укладваць у сцірты, штабелі, склады грубыя кармы з павышанай вільготнасцю.

Акрамя выканання апісаных патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі, кіраўнікам і службовым асобам сельгаспрадпрыемстваў варта звярнуць увагу на абмежаванне доступу старонніх асоб у сенасклады і сенасховішчы.

Захаванне нарыхтаваных кармоў ад пажару залежыць ад свядомага і адказнага падыходу да дадзенага пытання і захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Аляксандр Лагун, першы намеснік начальніка Бярэзінскага РАНС

Чытаць 104 разоў