Дарэчы, падобная забарона дзейнічае на сённяшні дзень у 16-ці раёнах Мінскай вобласці. Неабходнасць такіх мер вытлумачальная: пры высокай тэмпературы паветра пажары ў лясах і на тарфяніках ўзнікаюць ад любой крыніцы агню. Пагаршае сітуацыю і вецер. Часцей за ўсё такія пажары - вынік дзейнасці чалавека: людзі кідаюць у лесе недакуркі, разводзяць вогнішчы, пакідаюць шкляныя бутэлькі.
У перыяд забароны нельга:
- уязджаць на ўсе лясныя дарогі за выключэннем дарог агульнага прызначэння, якія праходзяць праз лясныя масівы;
- разводзіць вогнішчы ў лясных масівах;
- самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаўмы на ўездах у лес.
Дазваляецца:
- знаходзіцца ў лясных масівах ў месцах, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы адпачынку, стаянкі для турыстаў;
- разводзіць агонь у мангалах або на спецыяльна абсталяваных (абкладзеных каменем) вогнішчах.
ВАЖНА:
- пры парушэнні забароны сума штрафу можа скласці 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). У выпадку калі парушэнне пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу, парушальніку пагражае штраф ад 25 да 50 базавых велічынь (ад 675 да 1350 рублёў).
Адсочваць сітуацыю вы можаце з дапамогай інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі. Інфармацыя абнаўляецца на працягу ўсяго дня. Падрабязныя звесткі падкажа і мабільнае прыкладанне МНС «Дапамога побач»: тут у раздзеле «Карта неспрыяльных з'яў» вы заўсёды знойдзеце актуальную інфармацыю аб забароне наведвання лясоў, а таксама аб разнастайных неспрыяльных умовах надвор'я на тэрыторыі Беларусі.
Вольга Данейка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

