View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Пошукі пенсіянера ў Бярэзінскім раёне скончаны

06.07.2020

30 чэрвеня паблізу в. Паложына Бярэзінскага сельсавета сышоў у лес і згубіўся 87-гадовы мясцовы жыхар, пенсіянер.

Як стала вядома, мужчына адправіўся ў суседнюю вёску Боркі, сувязь са згубленым не падтрымліваецца па прычыне адсутнасці ў яго мабільнага тэлефона. У раёне пошукавых работ быў створаны каардынацыйны штаб, які ўзначаліў старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Бярэзінскага РАУС Кавалёў Павел Сяргеевіч.

Пошукавыя работы праводзіліся міліцыянерамі, раённымі ратавальнікамі, работнікамі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада МНС (ПАСО) г. Маладзечна, дапамога падаспела і ад ратавальнікаў суседняга Барысаўскага раёна. Усяго ў пошукавых мерапрыемствах удзельнічалі 6 адзінак тэхнікі, 31 чалавек. Пошукі далі свой вынік: днём 2 ліпеня мужчыну выявіў начальнік дзяжурнай змены ПАСО Вашкевіч Павел Васільевіч. Пенсіянер шпіталізаваны ва УАЗ «Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца», яго стан ацэньваецца як цяжкі.

Падобныя гісторыі - на жаль, не рэдкасць. Пераканаеце пажылых сваякоў не хадзіць у адзіночку ў лес, паклапаціцеся аб наяўнасці ў роднага чалавека мабільнага тэлефона. Нагадвайце ім нумар службы выратавання, які дапаможа ў любой надзвычайнай сітуацыі.

Чытаць 81 разоў