Паляваць можна ў светлы час сутак ружэйным спосабам з падыходу, выкарыстоўваючы пры гэтым гладкаствольную паляўнічую зброю, падрыхтаваныя дробам патроны і паляўнічых сабак - лягавых, спаніэляў, рэтрывера, а таксама безружэйным спосабам - з дапамогай лоўчых птушак.
З адным сабакам могуць паляваць да трох паляўнічых, у іх пуцёўках павінны быць пазначаны парода і мянушка сабакі, нумар яго рэгістрацыйнай карткі.
Некалі гэты від палявання ажыццяўляўся на два віды птушынай дзічыны - бакаса і дупеля. Аднак з-за істотнага скарачэння колькасці папуляцыі дупель быў выключаны з пераліку паляўнічых жывёл і ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Улічваючы, што бакас і дупель ў летне-восеньскі перыяд займаюць практычна адны і тыя ж месцы пражывання, маюць падобныя марфалагічныя (памер, афарбоўка) і паводніцкія прыкметы, кожны паляўнічы павінен умець выразна адрозніваць гэтыя два вiды ў працэсе палявання на бакаса.
Бакас адрозніваецца белым без стракатым брушкам і чорна-рудымі крайнімі рулявымі пер'ямi. У дупеля пярэстае брушка і бакі, а таксама белыя тры крайнія пяры рулявых пёраў. Менавіта белыя крайнія рулявыя пёры дазваляюць паляўнічаму ўпэўнена адрозніць дупеля ад бакаса падчас узлёту птушкі і яе палёту.


Намеснік начальніка
Бярэзінскай міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету Д. П. Жукоўскі
13.07.2020

