З іх: нараджэнняў - 89, смерцяў - 216, шлюбаў - 40, скасаванняў шлюбаў – 9, усталяванняў бацькоўства – 28, усынаўленняў – 1.
У аддзел ЗАГС паступіла заява ад грамадзян аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур - 754, выдадзена дакументаў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану па выніках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур - 955, колькасць накіраваных адказаў на запыты, якія паступілі з іншых дзяржорганаў і іншых арганізацый, склала 1275.
Рэгістрацыя шлюбаў
Зарэгістравана 40 шлюбаў, што на 13 менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. 8 заключана на тэрыторыі сельскіх выканаўчых камітэтаў, 32 - у горадзе. Самай маладой нявесце споўнілася - 16 гадоў, самай старэйшай - 64 года; самаму маладому жаніху - 21 год, самаму старэйшаму - 73 года.
Сярэдні ўзрост жаніхоў склаў - 33 гады, нявест - 31 год.
Рэгістрацыя скасавання шлюбу
Зарэгістравана 9 запісаў актаў аб скасаванні шлюбу (не лічачы скасаванняў шлюбаў на падставе рашэнняў, вынесеных судом), што на 1 скасаваны шлюб менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Сярэдні ўзрост скасаваўшых шлюб: мужчын - 43 гады, жанчын - 41 год. Мінімальны ўзрост скасоўваючых шлюб: у мужчын - 23, у жанчын - 25 гадоў.
Максімальны ўзрост: у мужчын - 69, у жанчын - 54 гады. Працягласць шлюбаў: мінімальная - 8 месяцаў, 25 дзён, максімальная - 23 гады, 8 месяцаў, 15 дзён.
Рэгістрацыя нараджэнняў

Зарэгістравана 89 нараджэнняў (45 дзяўчынак і 44 хлопчыкi), што на 6 менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
У аддзеле ЗАГС Бярэзінскага райвыканкама зарэгістравана 60 нованароджаных, у сельскіх выканаўчых камітэтах – 29.
Дзяцей, якія нарадзіліся ў маці, якія не знаходзілася ў шлюбе на момант нараджэння дзіцяці - 20 (на 2 менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 г.).
Узроставыя катэгорыі маці: 17 гадоў — 1, 18 – 1, 19 – 3, ад 20 да 25 гадоў - 20, ад 25 да 30 - 27, ад 30 да 35 - 24, ад 35 да 40 - 11, ад 40 да 45 – 2.
У тым ліку маці да 31 года сталі 59 жанчын.
Сярэдні ўзрост бацькоў: у маці - 28 гадоў, у бацькi - 32 гады.
Самаму маладому бацьку споўнілася 19 гадоў, маладой маці - 17. Самай старэйшай маме споўнілася 42 гады, старэйшаму бацьку – 50 гадоў.
З'явіліся ў сем'ях: першынцамі - 33 дзіцяці, другімі - 29 дзяцей, трэцімі - 18, чацвёртымі - 3 дзіцяці, пятымі - 5 дзяцей, сёмым - 1 дзіця.
Самыя папулярныя iмёны, якія бацькі давалі сваім дзецям: у дзяўчынак - Валерыя, у хлопчыкаў — Аляксандр, Арцём, Дзмітрый.
Усталяванне бацькоўства
Зарэгістравана 28 запісаў актаў аб устанаўленні бацькоўства (у горадзе — 25, у сельвыканкамах - 3), што на 2 ўстанаўленні бацькоўства больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З 28 зарэгістраваных устаноўленняў бацькоўства - 6 на падставе вынесеных судом рашэнняў, астатнія — на добраахвотным волевыяўленні грамадзян; 11 запісаў складзена ў дачыненні да дзяцей, зарэгістраваных у 2020 годзе, 17 здзейснена ў дачыненні да дзяцей, якія нарадзіліся раней.
Рэгістрацыя смерцяў
Зарэгістравана 216 запісаў актаў аб смерці, што на 13 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
У аддзеле ЗАГС складзены 141 запіс акта аб смерці, у сельвыканкамах — 75.
Колькасць памерлых па сельвыканкамам размеркавалася наступным чынам: Бярэзінскі - 17, Багушэвіцкі - 10, Дзмітравіцкі - 11, Каплянецкі - 13, Пагосцкі - 16, Паплаўскі - 8. З зарэгістраваных 216 смерцяў 104 складзена ў дачыненні да мужчын, 112 - у адносінах да жанчын.
Колькасць памерлага працаздольнага насельніцтва склала 45 чалавек. З іх: 35 мужчын, 10 жанчын.
Сярэдні ўзрост памерлых: у мужчын - 67 гадоў, у жанчын - 77 гадоў.

