View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Калі мабільнае прыкладанне - як выратавальнік…

03.08.2020

Дадзеная інфармацыя спатрэбіцца карыстальнікам смартфонаў - а сёння такіх людзей большасць.

І ў кожнага ў тэлефоне знаходзiцца ледзь не дзясятак розных прыкладанняў. У 2016 годзе работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях распрацавалі і сваё прыкладанне - яно называецца «МНС Беларусі: дапамога побач». Дадатак пастаянна абнаўляецца, папаўняецца дадзенымі, і ўжо паспеў заваяваць аўтарытэт сярод насельніцтва. Устаноўка дадаткая «у адзін клік» даступна як карыстальнікам платформы Android (праз PlayMarket), так і карыстальнікам платформы Ios (праз AppStore).

Карысны рэсурс уключае ў сябе мноства розных раздзелаў, якія не толькі павысяць агульны ўзровень вашых ведаў аб асабістай бяспецы, але і змогуць дапамагчы пры самых розных надзвычайных сітуацыях. Вельмі карысны ён будзе, калі вам прыйдзецца аказваць даўрачэбную дапамогу пацярпеламу чалавеку. Таксама з дапамогай прыкладання бацькі змогуць эфектыўна навучаць сваё дзіця правілахм бяспекі, праходзячы тэсты. Пры верагоднасці неспрыяльных сітуацый метэаралагічнага характару чакайце абвесткі, прычым прыйдзе яна загадзя і вы зможаце скарэктаваць свае справы з улікам сітуацыі. Работнікі МНС запэўніваюць: «Дапамога побач» спатрэбіцца кожнаму і ў самы патрэбны момант апынецца вельмі карыснай. 100 тысяч карыстальнікаў смартфонаў ўжо ўсталявалі на свае тэлефоны прыкладанне ратавальнікаў.

Вольга Данейка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Чытаць 75 разоў