Большасць людзей негатыўна ставiцца да падобных выхадак правакатараў: на лінію 102 паступаюць шматлікія скаргі і просьбы прыцягнуць да адказнасці парушальнікаў спакою. Асабліва такія дзеянні пагаршаюць і без таго складаную дарожную абстаноўку перад выходнымі, калі людзі масава выязджаюць за горад. Што ж пагражае такім парушальнікам?
За парушэнне Правілаў карыстання гукавымі сігналамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 3 базавых велічынь. За наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый шляхам стварэння перашкод, устаноўку пастоў ці іншым спосабам — штраф да 10 базавых велічынь. Калі такія дзеянні пацягнулі шкоду ў асабліва буйным памеры, пагражае крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў, якая надыходзіць з 16-гадовага ўзросту.
У сувязі са склаўшайся сітуацыяй супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі арыентаваны на перадачу ў органы следства інфармацыі аб асобах, наўмысна блакаваўшых транспартныя камунікацыі, для наступнай дачы прававой ацэнкі іх дзеянням.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Памятаеце, што сваімі дзеяннямі вы пазбаўляеце грамадзян магчымасці своечасова дабрацца да месца прызначэння, ствараеце пагрозу бяспецы дарожнага руху, у тым ліку і пешаходам, а таксама перашкаджаеце руху аўтамабіляў аператыўнага прызначэння. Будзьце свядомымі! Калі вы сталі відавочцам наўмыснага блакавання руху, стварэння затораў і руху з неабгрунтавана нізкай хуткасцю, паведаміце пра гэта ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуем. Заклікаем кіроўцаў да самадысцыпліны, адказнасці і захавання ПДР!
УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

