Мяркуемая прычына здарэння – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак: у двары стаяў электрамабіль, які зараджаўся ад разеткі ў гаражы.
Людзі і суседнія будынкі не пацярпелі. Грамадзянам неабходна разумець: трэба дакладна суадносіць магчымасці электрасетак і магутнасць прыбораў, уключаных у разетку. Для магутных электрапрылад неабходна мець асобнае падлучэнне да электрычнага шчытка. Да такіх прыбораў, зварот з якімі патрабуе асаблівай асцярожнасці, ставяцца электрапліты, духавыя шафы, варачныя паверхні, некаторыя мадэлі бойлераў. Адначасовае выкарыстанне некалькіх магутных бытавых прыбораў - вельмі непажадана. Гэта можа прывесці да пажару. Беражыце сябе і пры любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

