Як правіла, у гэты перыяд узрастае колькасць зваротаў у аварыйную газавую службу ў сувязі са збоямі ў працы ацяпляльнага абсталявання. Пазбегнуць гэтага дапаможа захаванне нескладаных правілаў.
Бярэзінскі раён газазабеспячэння папярэджвае, што ў індывідуальных жылых дамах, якія ацяпляюцца бытавымі газавымі катламі, з-за дрэннага ўцяплення існуе магчымасць абмярзання агалоўкаў дымавых і вентыляцыйных каналаў. Пры гэтым спрацоўвае аўтаматыка бяспекі і адбываецца адключэнне ацяпляльнага катла. Разам з тым, некаторыя абаненты з мэтай эканоміі цяпла свядома парушаюць правілы карыстання газам у быце. Так, перакрываючы дымавыя і вентыляцыйныя каналы рыззём і іншымі матэрыяламі, яны выводзяць з эксплуатацыі аўтаматыку газавага абсталявання, што прыводзіць да паступлення прадуктаў згарання ў памяшканне кухні.
Каб пазбегнуць непрадказальных наступстваў, забараняецца:
- самастойна ўмешвацца ў працу аўтаматыкі бяспекі газавага ацяпляльнага абсталявання;
- парушаць цягу, перакрываючы дымавыя і вентыляцыйныя каналы або дапушчаючы абмярзанне агалоўкаў.
Па пытаннях пуску газу неабходна звяртацца па тэлефоне 65-104 пасля прадухілення ўласнікамі магчымасці абмярзання агалоўкаў дымавых і вентыляцыйных каналаў.
Памятаеце, што адказнасць за змест дымавых і вентыляцыйных каналаў ускладаецца на уласнікаў жылых дамоў.
Аб штогадовым правядзенні работ па праверцы іх стану ў працэсе эксплуатацыі бытавога газавага абсталявання неабходна памятаць заўсёды. Гэту працу выконваюць спецыялізаваныя арганізацыі па заяўках уласнікаў жылога фонду з афармленнем актаў устаноўленага ўзору.
Нагадваем, што абанентам, у якіх ўстаноўлена газавае ацяпляльнае абсталяванне, трэба штогод праводзіць яго тэхнічнае абслугоўванне. У выпадку адмовы ад правядзення тэхабслугоўвання і непрадастаўлення акта на дымавыя і вентыляцыйныя каналы будзе рабіцца адключэнне падачы газу да катла. Бярэзінскі раён газазабеспячэння праводзіць тэхнічнае абслугоўванне згодна з графікам. Абаненты, якія заключылі дамовы на абслугоўванне з іншымі сэрвіснымі цэнтрамі, абавязаны звярнуцца ў вышэйназваныя ўстановы.
Тамара Кабанава, майстар Бярэзінскага раёна газазабеспячэння.

