Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Адкрылася паляванне на зайца, пакуль - з дыпламаванымі ганчакамі

07.10.2020

З 3 кастрычніка (першая субота кастрычніка) адкрылася паляванне на зайца-беляка і зайца-русака. Паляваць можна ў светлы час сутак на жывёл любога полу і ўзросту.

Аднак, пакуль (да першай суботы лістапада) ёсць абмежаванні па спосабах палявання.

Ружэйным спосабам паляваць на зайца можна толькі з падыходу і толькі з ганчакамі, якія маюць палявы дыплом па зайцу і (або) лісіцы. З адным такiм ганчаком могуць выйсці на паляванне да трох паляўнічых. У іх пуцёўках павінны быць указаны дадзеныя з рэгістрацыйнай карткі сабакі. Для здабычы зайца можна выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны, начыненыя шротам.

Магчымы таксама безружэйны спосаб палявання - з барзымі сабакамі і лоўчымi птушкамі, але ён не атрымаў шырокага распаўсюджвання ў нашай краіне.

Чытаць 5 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы