Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Кніжная выстава «Мама ў паэзіі і прозе»

14.10.2020

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці.

Менавіта да гэтай падзеі ў Бярэзінскай раённай бібліятэцы аформлена кніжная выстава «Мама ў паэзіі і прозе». На выставе прадстаўлены мастацкія творы, часопісы для мам, вершы і апавяданні пра маму, кранальныя гісторыі жанчын, якія шукаюць сваё шчасце. Выбар вялікі: ад легендарных твораў - да сучасных. Проза пра лёсы вядомых у гісторыі жанчын прадстаўлена кнігамі Татарынава Ю. «Барбара Радзівіл», Закруткін В. «Маці чалавечая», Раманава А. Ф. «Мемуары апошняй імператрыцы» і іншымі. Сучасная літаратура прадстаўлена вершамі Батраковай Н. «Экстрасiстолы любові. Маналог жанчыны», Рубальскай Л. «Вершы каханай», Громавай Е. «З любоўю, Вам», Хонiнава М. «Маці з Беразіно» і прозай Батракова Н. «Плошча згоды», Траўб М. «Дзённік мамы першакласніка», Саламацінай Т, «Як становяцца мамамі», «Дзевяць месяцаў ці «Камедыя жаночых палажэнняў», «Радзільня або Неадкладны стан»; Уліцкай Л. «Медэя і яе дзеці».

Чытаць 29 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы