Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

У Бярэзінскім раёне стартаваў ацяпляльны сезон

19.10.2020

Адпаведнае рашэнне прыняў Бярэзінскі райвыканкам.

У сувязі з паніжэннем сярэднясутачнай тэмпературы паветра з 15 кастрычніка пачалося ўключэнне сістэм ацяплення. Спачатку цяплом забяспечваюцца дзіцячыя дашкольныя і школьныя ўстановы, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія, установы сацыяльнага профілю, архівы, бібліятэкі. Наступны этап - падлучэнне жылога фонду, затым - грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў, прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб'ектаў. Варта адзначыць, што пры сярэднясутачнай тэмпературы паветра звонку вышэй за 10 градусаў ацяпленне ажыццяўляецца ў рэжыме прапальвання з максімальным выкарыстаннем мясцовых відаў паліва. Гэта дазваляе аператыўна рэгуляваць падачу цяпла для стварэння камфортных умоў у жылых памяшканнях у перыяды рэзкіх павышэнняў вонкавай тэмпературы паветра.

Чытаць 29 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы