Амаль 83% аб'ектаў жылфонду Беларусі атрымалі пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Аксціловіча.
У Беларусі да 2025 года трэць жылля плануецца будаваць з дзяржпадтрымкай, паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, перадае БЕЛТА.
Каранавірус істотна паўплываў на працу Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" - падводзяць вынікі эксперты. З-за пандэміі, як і ва ўсім свеце, адбылося запаволенне дынамікі кантактаў, рэалізацыі многіх праектаў, ды і з пастаўкамі сыравіны і камплектуючых таксама былі абгрунтаваныя праблемы. Але нават нягледзячы на гэта, Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк працягвае пашырацца. Плюс 8 рэзідэнтаў з пачатку года. Усяго ж 63 кампаніі з 14 краін свету выбралі гэтую пляцоўку для свайго бізнесу, паведамляе Беларусь 1.
У Мінскім раёне вядуцца работы па добраўпарадкаванні трасы Дубаўляны-Бараўляны-Каралёў Стан, паведамілі ў праграме "Міншчына" на СТВ.
Як распавялі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мiнаблвыканкама, на тэрыторыі Мінскай вобласці з 19 верасня па 1 лістапада штотыдзень па выхадных днях будуць праводзіцца восеньскія кірмашы.
Больш за тысячу маладых спецыялістаў прыйшлі на працу ва ўстановы адукацыі Мінскай вобласці ў гэтым навучальным годзе. 86 з іх сваё першае працоўнае месца атрымалі ў Барысаўскім раёне. Толькі ў гарадской сярэдняй школе № 25 педагагічны склад павялічыўся на сем чалавек, паведамляе Беларусь 1.
19 верасня ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце адбудзецца прамая тэлефонная лінія.
Усяго на 1 верасня для шматдзетных сем'яў адкрыта 88 285 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", з якіх па праграме 2020-2024 гадоў - 6 221, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" удастоены ўзнагароды кітайскага кірмашу гандлёвых паслуг за дэманстрацыю ўзорнага сэрвісу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу парку.
Сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі Мінскай вобласці пачалі масавы збор яблыкаў. Зараз час ранніх і сярэдніх восеньскіх гатункаў. Так, у агракамбінаце "Ждановічы" нарыхтуюць 4 тысячы тон пладоў. Для больш якаснага збору ўраджаю задзейнічаюць і спецыяльную тэхніку, паведамляе Беларусь 1.