Семінар для спецыялістаў дашкольнай адукацыі па праграме "Зялёныя школы" пройдзе ў Мінску 8-9 лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта "Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні" ("Экомониторинг") Марыя Вінчэўская.
Прадстаўнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" і Чунцінская федэрацыі літаратурных і мастацкіх колаў падпісалі пагадненне аб культурным абмене. Цырымонія прайшла сёння ў час візіту дэлегацыі КНР у Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дабрачынная творчая праграма адбудзецца сёння на базе Мінскага гарадскога палаца культуры ў межах рэспубліканскага дабрачыннага марафону "Усе фарбы жыцця для цябе", паведамілі БЕЛТА ў Мінскім гарадскім камітэце ГА "БРСМ".
Вучэбна-трэніровачны збор для 300 лепшых удзельнікаў моладзежнага праваахоўнага руху БРСМ сталіцы (МААП) адбудзецца 10 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў гарадской арганізацыі БРСМ.
Акцыя па прафілактыцы цукровага дыябету пройдзе ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце 14 лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускага грамадскага медыцынскага аб'яднання "Эндакрыналогія і метабалізм" Ала Шапялькевіч.
Трэніроўка Мінскай абласной падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый пройдзе 16 лістапада ў Маладзечанскім раёне.
Вынікі конкурсу "Тутэйшая гаспадарка", дзе былі прадстаўлены вязаныя і вышытыя вырабы прадпрымальніц з раёнаў Мінскай вобласці, падвялі сёння ў бізнес-інкубатары "МАП ЗАТ", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да канца бягучага года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання ў гарадскім пасёлку Радашковічы, аграгарадках Палачаны і Лебедзева Маладзечанскага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік дырэктара КУП "Маладзечнаводаканал" Валерый Мельнік.