Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Мінск прымае дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе»

20.11.2018

Дабрачынная творчая праграма адбудзецца сёння на базе Мінскага гарадскога палаца культуры ў межах рэспубліканскага дабрачыннага марафону "Усе фарбы жыцця для цябе", паведамілі БЕЛТА ў Мінскім гарадскім камітэце ГА "БРСМ".

У гэты раз валанцёры БРСМ "Добрае сэрца" дапамогуць сям'і чатырохгадовай Кіры Куцці. У дзяўчынкі ахондраплазiя (прыроджаны ізаляваны дэфіцыт гармону росту, стэноз вялікай затылачнай адтуліны з кампрэсіяй спіннога мозгу) і функцыянальная кардыяпатыя. Кіры неабходныя памтаянныя заняткі, рэабілітацыйныя і тэрапеўтычныя працэдуры.

Падарыць шанец на здаровую будучыню і надаць жыццёвых сіл маленькай Кіры і яе бацькам у гэты вечар дапамогуць зоркі беларускай эстрады Аляксандр Саладуха, Дзядзька Ваня, Герман Цітоў, Аляксей Грос, Арцём Міхаленка, Ягор Кан, Alen Hit, групы "PROвакацыя" і Las Vеgas, шоу казачай песні і танца "Маме падабаецца", шоу-тэатр Таццяны Пановай "Хвілінка" і яго салістка Кацярына Шумская, брэйк-данс каманда школы СONQUISTADOR і іншыя выканаўцы. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на рэабілітацыю дзяўчынкі.

Дабрачынны марафон "Усе фарбы жыцця для цябе" - візітная картка валанцёрскага руху БРСМ "Добрае сэрца". Галоўная мэта праекта - папулярызацыя ідэй дабрачыннасці і міласэрнасці ў грамадстве, аказанне псіхалагічнай падтрымкі выхаванцам сацыяльных устаноў, маладым людзям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама маюць патрэбу ў дарагіх аперацыях.

У гэтым годзе марафон стартаваў у траўні ў сталічным рэгіёне. Яго дабрачынныя праграмы ўжо прайшлі ў Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцях. А у Сусветны дзень дабрыні 13 лістапада «Усе фарбы жыцця для цябе" зробяць прыпынак у Пружанах Брэсцкай вобласці ў падтрымку цяжка хворага Цімафея Дырмана.

Арганізатарам выступае Мінская гарадская арганізацыя ГА "БРСМ" пры падтрымцы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.

Чытаць 478 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы