Як адзначыла старшыня абласнога аддзялення арганізацыі Святлана Быкава, пагадненне прадугледжвае ў далейшым абмен дэлегацыямі, а таксама пераклады, прэзентацыі і выданне твораў найбольш яркіх літаратараў з абодвух бакоў. "Дакументам прадугледжана штогадовае планаванне сумесных культурных мерапрыемстваў. Канкрэтныя планы на 2019 г. будуць вядомыя бліжэй да канца гэтага года", - дадала яна.
У сваю чаргу старшыня Чунцінская федэрацыі Сяо Кэцзян выказаў надзею на развіццё актыўнага ўзаемадзеяння рэгіёнаў. На яго думку, культура - дзейсны інструмент для стварэння ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін нягледзячы на ўсе іх адрозненні.
Чунцын - горад цэнтральнага падпарадкавання ў цэнтральнай частцы Кітая, найбуйнейшы па плошчы з чатырох кітайскіх адміністрацыйных адзінак гэтай катэгорыі. На яго тэрыторыі пражывае больш за 30 млн чалавек. Сярэдні рост ВУП за апошнія 4 гады склаў 10% у год. Чунцын з'яўляецца цэнтрам чыгуначных зносін Кітая з Еўропай. У сакавіку 2017 года Чунцын усталяваў пабрацімскія адносіны з Мінскай вобласцю.



